Першае пасяджэнне польскага Сейма дзясятай кадэнцыі ў Варшаве (абноўлена)
Другі дзень пасяджэння польскага Сейма.
***
У Варшаве прайшло першае пасяджэнне польскага Сейма дзясятай кадэнцыі.
* * *
Сейм абраў пяць віцэ-маршалкаў. Віцэ-маршалкамі сталі Кшыштаф Босак, Уладзімеж Чажасты, Дарота Недзела, Моніка Веліхоўска і Пётр Згажэльскі. Сейм адхіліў кандыдатуру Эльжбеты Вітэк, якую ад ПіС прапанаваў Яраслаў Качыньскі.
* * *
Новым маршалкам Сенату стала Малгажата Кідава-Блоньска, якую падтрымалі 66 сенатараў.
Пакуль невядома, ці будзе ў Сенаце чатыры ці пяць кандыдатаў на віцэ-маршалка, бо з’явілася кандыдатура Мацея Жыўны з „Польшчы 2050”. Вядома, што на пасаду прэтэндуюць: Рафал Групінскі (К.О. ), Магдалена Беят (Левае крыло), Міхал Каміньскі (TD) ), Марэк Пэнк (PiS) .
* * *
Канцылярыя Сейма папрасіла паліцыю прыбраць агароджу, якую паставілі 7 гадоў таму.
«Мы адкрыем Сейм для журналістаў, грамадзянаў і ўсіх, хто хацеў бы, каб гэта было месца, дзе можна гаварыць пра Польшчу”, – сказаў падчас свайго першага выступлення новаабраны маршалак Сейму Шыман Галоўня.
Сёння Сейм абярэ прэзідыум, чакаецца, што ў склад яго ўвойдуць 6 віцэмаршалкаў. Заўтра адбудзецца чарговае паседжанне. Паралельна працягваецца паседжанне вышэйшай палаты Сенату. Чакаецца, што маршалкам Сенату будзе абраная Малгажата Кідава-Блоньска з Грамадзянскай кааліцыі.
* * *
Шыман Галоўня абраны новым маршалкам Сейма. Старшыня „Польшчы 2050” быў абраны большасцю ў 265 галасоў. 193 галасы за Эльжбету Вітэк.
-
Fot. Sejm RP
У верасні Шыман Галоўня ў час выбарчай кампаніі наведаў рэдакцыю нашага радыё і даў інтэрв’ю.
* * *
Праходзіць першае пасяджэнне новага складу польскага Сейма. Падчас яго прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі падаў у адстаўку як кіраўнік ранейшага ўраду.
-
Фота: pap.pl
У той самы час ён заявіў пра намер стварыць новы ўрад і заклікаў усе зацікаўленыя бакі да супрацоўніцтва:
Пры гэтым партыя ПіС, якая кіравала краінай апошнія восем гадоў і прадстаўніком якой з’яўляецца Маравецкі, паводле вынікаў парламенцкіх выбараў 15 кастрычніка не набрала большасці ў Сейме, а таму не мае магчымасці стварыць новы ўрад. Уладу ў краіне мае ўзяць у свае рукі кааліцыя апазіцыйных сіл на чале з Дональдам Тускам, які паводле кааліцыйнай дамовы мае стаць новым прэм’ер-міністрам краіны.
* * *
Сойм адкрыў ганаровы маршалак Марэк Савіцкі з Польскай сялянскай партыі. Перад новаабранымі парламентарамі выступіць прэзідэнт Анджэй Дуда. Сёння плануецца таксама прыняцце прысягі дэпутатамі, выступ прэм’ер-міністра, выбар новага маршалка і віцэ-маршалкаў Сейма. У канцылярыі прэзідэнта паведамілі, што вечарам прэзідэнт надзеліць місіяй стварэння новага ўраду цяперашняму прэм’еру Матэвушу Маравецкаму. Пры гэтым партыя ПіС, адным з лідараў якой з’яўляецца Маравецкі, не мае цяпер большасці ў Сейме, таму не зможа стварыць новы ўрад. Раней тры апазіцыйныя структуры, якія маюць большасць у парламенце: “Грамадзянская кааліцыя”, партыя PSL і аб’яднаныя левыя – падпісалі кааліцыйную ўмову, паводле якой бяруць на сябе функцыю стварэння ўраду.
Беларускае Радыё Рацыя