У Варшаве пачынаецца набор у «Школу калядоўшчыкаў»
Дата: 8, 15, 22 снежня і 5 студзеня.
Час: 19:00.
Месца: Płac Konstytucji, 6 (Беларускі Хаб)
8, 15, 22 снежня і 5 студзеня плануюцца трэніровачныя сустрэчы, на якіх будуць развучаныя песні, адпрацаваны сюжэт калядак і падрыхтаваныя маскі.
Вынікам стане СВЯТОЧНАЕ КАЛЯДНАЕ ШЭСЦЕ і супольнае калядаванне па розных адрасах у Варшаве.
Арганізатары шчыра запрашаюм! Ніякіх спецыяльных навыкаў не трэба.
Заняткі праводзіць вопытны калядоўшчык Цімох Акудовіч.
Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя.
Праект дабрачынны, таму арганізатары будзуць удзячныя за падтрымку ці праз PayPal [email protected]
Каляды аб’ядноўваюць!