У Варшаве паказалі фільм прысвечаны Карпацкай Украіне



15 сакавіка 1939 года была абвешчана незалежнасць Карпацкай Украіны, якая да гэтага была аўтаноміяй у складзе Чэхаславацкай Рэспублікі.

maxresdefault

У Варшаве ўкраінская грамада зладзіла супольны прагляд фільма „Срэбная Зямля. Хроніка Карпацкай Украіны” – дакументальнай стужкі пра гісторыю гэтага абшару ў міжваенны перыяд.

Адзін з удзельнікаў кінапрагляду Тарас Кравец зазначае, што закарпацкія ўкраінцы актыўна ўдзельнічалі ў будаўніцтве сваёй дзяржавы:

– Даведаліся з фільма, што краіна была ў стадыі арганізацыі і насельніцтва таксама ўключылася ў будаўніцтва новай краіны – маленькай, але сваёй упершыню за доўгую гісторыю стагоддзяў. Закарпацце недзе ад 12-13 стагоддзя знаходзілася пад уладай венгерскай кароны, потым Аўстра-Венгерскай імперыі, але ў складзе Венгрыі.

Паглядзець фільм „Срэбная Зямля. Хроніка Карпацкай Украіны” можна ў інтэрнэце.

[youtube id=”5fN4EyWmlZs”]

Беларускае Радыё Рацыя