У Варшаве пікетавалі амбасаду Латвіі (абноўлена)
У польскай сталіцы беларусы пікетавалі амбасаду Латвіі. Акцыю ладзіў Рух Салідарнасці “Разам”.
Удзельнікі пратэставалі супраць магчымага запрашэння Аляксандра Лукашэнкі на саміт “Усходняга партнёрства”, які адбудзецца 21-22 траўня ў Рызе.
З Варшавы перадае наш карэспандэнт Адам Завальня:
– “Не дапусцім лігітымізацыі дыктатуры!” – менавіта такі лозунг сёння гучыць пад Амбасадай Латвіі ў Варшаве. Некалькі беларусаў, а таксама ўкраінцы ды татары прыйшлі маніфеставаць, каб паказаць свой пратэст супраць магчымага запрашэння Аляксандра Лукашэнкі на саміт “Усходняга партнёрства”, які адбудзецца ў Рызе. Удзельнікі адзначаюць, што яны за супрацу Беларусі і ЕЗ, але супраць кантактаў з дыктатарам, які зрабіў антыканстытуцыйны пераварот і дагэтуль трымае палітвязняў у турмах.
Падчас пікету ўдзельнікі перадалі ў амбасаду Латвіі адпаведны зварот.
[Not a valid template]
[youtube id=”H_AZoIvStRs”]
Беларускае Радыё Рацыя