У Варшаве пікетавалі офіс Інтэрпола
У Варшаве пікетавалі офіс Інтэрпола. Пратэстоўцы патрабавалі спыніць затрыманні палітуцекачоў па запыце сілавікоў Беларусі.

Арганізатары паведамілі, што будуць працягваць такія акцыі пакуль Інтэрпол адэкватна не адрэагуе на іх патрабаванні.
У Вугоршчыне быў затрыманы былы валанцёр з Акрэсціна, а цяпер палітуцякач Валянцін Уласік. Адбылося гэта яшчэ ў ліпені. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
