У Варшаве пісалі лісты палітвязням



У Моладзевым хабе ў Варшаве ў сераду традыцыйна пісаліся лісты палітвязням. Трэці год у гэты дзень людзі з беларускай дыяспары ходзяць у хаб, каб напісаць лісты палітзняволеным рэжымам Лукашэнкі.

Хоць няма спадзеваў на адказы, кажа мадэратарка ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню» Алена Панамарова:

-Нашы валанцёры робяць такую цяжкую, мутарную і адначасна вельмі важную справу – людзі пішуць лісты. Гэта не з’яўляецца нечым выключным у сэнсе штотыднёвай працы. Але кожны ліст мы, канешне, лічым выключным. І для чалавека, я спадзяюся, калі ён яго атрымлівае, ён таксама з’яўляецца нечым выключным і радасным.

Паводле Алены Панамаровай, адказы не прыходзяць. Хаця ўкладалі капэрты і маркі. Як кажуць палітвязні, што выйшлі на волю, лісты блакуюць наўмысна. Але ініцыятыва ў Варшаве «Напішы ліст палітвязню» будзе існаваць і людзі будуць пісаць лісты, пакуль з-за кратаў не выйдзе апошні палітвязень.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя