У Варшаве прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі
12 лістапада ў цэнтры Варшавы прайшла акцыя памяці забітага ўладамі 31-гадовага жыхара Менска Рамана Бандарэнкі 3 гады таму. Раман выйшаў у двор свайго дома са словамі «я выходжу», калі ўбачыў, як невядомыя зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі ля яго дома. Назад ён не вярнуўся.

Кажа суарганізатар акцыі Кацярына Кучук:
– Акцыя прысвечана Раману Бандарэнку, простаму хлопцу, які стаў героем Беларусі фактычна, дзякуючы свайму маленькаму ўчынку. Ён выйшаў абараняць свае прынцыпы, нашы прынцыпы ў двор. Ён не ведаў, што яго чакае, а яго чакала смерць, і смерць вельмі жорсткая. Ён выйшаў безабаронны супраць людзей, якія падрыхтаваныя. Ён загінуў, на жаль, але памяць пра яго будзе вечна жыць у нашых сэрцах як сімвал усіх нас, простых людзей, якія выходзілі кожны дзень на маршы, якія змагаюцца да гэтай пары за свабоду нашай краіны.
Тэма акцыі была зачытана на трох мовах: беларускай, польскай і ангельскай. Яна прыцягнула ўвагу жыхароў і гасцей сталіцы, якія праходзілі побач. Скончылася акцыя агульным воклічам «я выходжу», які стаў слоганам для ўсіх беларусаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:














Беларускае Радыё Рацыя
