У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі ў Беларусі людзьмі культуры



19 верасня ў Варшаве прайшла акцыя. Яна была прысвечана рэпрэсаваным музыкам, танцорам, акторам і іншым прадстаўнікам культуры і мастацтва, кажа адна з арганізатараў акцыі Юля Сліўко:

– Акцыю прысвяцілі людзям творчасці, людзям мастацтва. Вельмі шмат музыкаў, акцёраў, танцораў сядзяць у турмах, або выехалі ў замежжа. Таму мы вырашылі падтрымаць такім чынам. Хаця б маральна. І адпаведна аб’яднаць беларусаў, каб яны не губляліся ў замежжы.

Акцыя доўжылася каля дзвюх гадзін. Сярод сталых удзельнікаў акцый з’явіліся людзі, якія зусім нядаўна збеглі з Беларусі.

Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі таксама пра важны момант у гісторыі, што 30 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі вернуты як дзяржаўныя сімвалы.

Беларускае Радыё Рацыя