У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Падчас акцыі беларусы павіншавалі палітвязня Ігара Аліневіча з днём народзінаў. Ігар за кратамі адзначыў сваё саракагоддзе, асуджаны ён на 20 гадоў калоніі па палітычных матывах.
Выступоўцы таксама запрасілі на выставу, прысвечаную кіраўніку “Вясны” Алесю Бяляцкаму.
“Будзем выходзіць, пакуль не ўпадзе рэжым”, – кажуць удзельнікі акцыі:
– Акцыя была прысвечана ўсяму таму, не ведаю, як гэта прыстойным словам назваць, таму, што творыцца ў Беларусі.
– У нас адна тэма: пра тое, што адбываецца ў Беларусі і пра тое, што там ніяк не скончыцца. Калі скончыцца, тады мы і спынімся. А пакуль гэта працягваецца, то мы і выходзім кожны тыдзень. Калі дыктатура здохне, тады працэс заглохне.
Завяршылася акцыя агульным здымкам і сяброўскімі размовамі паміж сабою.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя