У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку ахвяр рэжыму Лукашэнкі



У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку ахвяр рэжыму, у знак салідарнасці з беларусамі.

Мірна пазбавіцца ад хунты можна толькі праз забастоўкі. Ніхто не хоча, каб перамены адбыліся праз кроў. Хаця яе ўжо і так пралілася нямала, кажа суарганізатар акцыі Юлія Сліўко:

– Акцыя ў падтрымку рабочых, у знак салідарнасці з імі, а таксама з патрабаваннем, каб дапусцілі медыкаў да палітвязняў. На сённяшні дзень вельмі шмат палітвязняў, якім патрабуецца медычная дапамога, бо іх жыццю і здароўю пагражае небяспека. Заклікалі да таго, каб усё ж такі ўлады пачулі і не забывалі ўласны народ.

На акцыі збіралі подпісы пад петыцыяй у міжнародныя структуры пра непрызнанне Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя