У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх студэнтаў-палітвязняў
У Варшаве на пляцы Замковым прайшла акцыя ў падтрымку студэнтаў-палітвязняў. Удзельнікі акцыі-падтрымкі ў большасці студэнты, адлічаныя з беларускіх навучальных устаноў за ўдзел у беларускіх пратэстах. Арганізатар і вядучы акцыі выконваючы абавязкі кіраўніка маладога крыла партыі БХД Яўген Дудкін.

Удзельнікі акцыі лічаць, што трэба змагацца да перамогі над рэжымам, каб як найхутчэй вызваліць палітзняволеных. Кажа цяпер ужо былая студэнтка беларускага ВНУ Вольга:
– Мы ведаем, што ў нашай краіне адбываецца тэрор, таму што сядзяць самыя яскравыя, самыя таленавітыя, самыя разумныя людзі. Сядзіць колер нашай нацыі, такія ж аднагодкі, як і мы. На іх месцы мог быць кожны з нас. Мы ведаем, што ў нашай краіне генацыд беларусаў, беларускай мовы. І мы разумеем, што гэты генацыд адбываецца не год, не два, не тры. Гэта ўжо з 1994 года, з таго моманту, як Лукашэнка прыйшоў да ўлады. І мы разумеем, што пакуль мы не скінем яго з гэтага трону, мы не зможам жыць вольна.
Многія з прысутных на акцыі гатовы вярнуцца на Радзіму, калі падзе рэжым дыктатара Лукашэнкі. А цяпер яны робяць усё, што можна, у эміграцыі, каб наблізіць канец дыктатуры.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:








Беларускае Радыё Рацыя
