У Варшаве прайшла чарговая акцыя салідарнасці
У цэнтры Варшавы была праведзена акцыя, прымеркаваная да трэцяй гадавіны маршу „Мудрасці” у Менску 5 кастрычніка 2020 года. Тады людзі сталага веку прадэманстравалі самазванцу сваю нязгоду з яго захопам улады.

Акцыю падрыхтавалі і падтрымалі актывісты беларускай дыяспары. Асноўная тэма мерапрыемства была пашырана з нагоды трагічных падзей у Ізраілі, кажа суарганізатар акцыі Ганна Федаронак:
– Акцыя прысвечана многім нашым беларускім праблемам. Я намалявала плакат у падтрымку Ізраілю, у падтрымку людзей Ізраілю. Адзін з галоўных арганізатараў – гэта тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС, а таксама канешне ж Масква, ну і Беларусь пры тым.
На акцыю звярталі ўвагу прахожыя і турысты. Паказвалі знакі салідарнасці. Прыцягвала ўвагу інсталяцыя з партрэтамі палітвязняў сталага веку, размешчаных на дроце. На дадзены момант вядома 51прозвішча палітзняволеных сталага веку.












Беларускае Радыё Рацыя
