У Варшаве прайшла прэзентацыя “Новай беларускай драматургіі”
Кніга Андрэя Масквіна “Новая беларуская драматургія” – гэта трохтомная анталогія твораў маладых беларускіх драматургаў, перакладзеныя на польскую мову.
Гісторык друматургіі і ўсходнеславянскага тэатра Андрэй Масквін распавёў пра сучасны стан беларускай драматургіі, і таксама якія праблемы хвалююць сёння маладых беларускіх творцаў.
– Я выбіраў тэксты, напісаныя апошнія гады і самыя цікавыя тэксты. На жаль, ніводнага беларускага тэкста я не знайшоў. Пакуль што гэта анталогія, якая ўключае тэксты рускамоўных аўтараў. Калі будуць цікавыя тэксты на белалрeскай мове, я таксама абавязкова ўключу беларускіх аўтараў.
[Not a valid template]
Пасля прэзентацыі кнігі, польскі акцёр Рэда Хадад прачытаў адну з апублікаваных п’ес.
Мерапрыемства арганізавана Ініцыятывай “Wolna Białoruś”.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
