У Варшаве прайшла школа міжнароднай журналістыкі
22-26 чэрвеня ў межах школы міжнароднай журналістыкі адбыліся цікавыя і насычаныя сутрэчы беларускіх журналістаў з аддзяленнямі польскіх СМІ, рэдактарамі, экспертамі і публіцыстамі, аналітыкамі…
Візіт распачаўся з запамінальнай сутрэчы ў польскім Сейме са старшынёю камісіі па замежных справах Польскага Сейму Робертам Тышкевічам якраз у дзень і час адстаўкі Радаслава Сікорскага з паста маршалка Сейму.
Далей журналісты наведалі Інфармацыйнае Бюро Еўрапарламенту ў Варшаве, якое прэзентаваў ім Яцэк Сафута, дырэктар Інфармацыйнага бюро Еўрапарляменту ў Варшаве.
Насычанай і цікавай была размова з аналітыкам Войцэхам Кананчуком, а таксама іншыя шматлікія майстар-класы, прэзентацыі і дыскусіі, што праводзіліся за 4 дні ў польскай сталіцы.
Напрыкацны адбылася прэзентацыя кнігі Міхала Патоцкага і Збігнева Параф’яновіча „Ваўкі жывуць па-за законам. Як Януковіч прайграў Украіну”. Сустрэчу на расейская мове, нягледзячы на прысутнасць у залі штатнага крыкуна-правакатара, які груба злоўжываў плюралізмам думак і свабодаю слова, у сваім бліскучым стылі правяла Марыя Пшэломец.
У межах дадзенага навучальнага візіту ў сустрэчах удзельнічалі журналісты з Беларусі, якія даслалі заяўкі і адбіраліся па матэрыялах, апублікаваных імі на розныя міжнародныя тэмы. Пасля праходжання праграмы, удзельнікі школы цягам 2 тыдняў (пад кантролем ментараў) падрыхтуюць па дзве адмысловыя ўласныя публікацыі на міжнародную тэматыку для беларускіх СМІ, інтэрнэт-выданняў, сайтаў, газетаў, зробяць адпаведныя рэпартажы для радыё…
[Not a valid template]
Алесь ЛЕТА, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Аляксея Лапіцкага