У Варшаве прайшла традыцыйная нядзельная акцыя
Гэтым разам яна была прысвечаная гурту „Tor Band”, які ў Беларусі прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.
Вядома, што ўдзельнікі калектыву абвінавачваюцца па трох крымінальных артыкулах.
Працягвае сябра бэнду, былы дарадца дэпутата парламента, дырэктар цэнтру культуры, ініцыятар акцыі Дзяніс:
– Уся гэта крымінальная справа пачалася з таго, што гэта менавіта ўказ самога Лукашэнкі. Яму падалі на стол гэтыя кліпы, там ёсць кліп, які называецца „Бацька”. Самы першы, але ён не вырваўся на медыяполе. Гэта яго асабістая помста, бо ніхто не ведаў па якіх артыкулах іх абвінавачваюць. Высветлілася, што гэта тры артыкулы Крымінальнага кодэксу.
Дата суду над удзельнікамі гурта „Tor Band” пакуль не вядомая.
Беларускае Радыё Рацыя