У Варшаве прайшла вечарына прысвечаная Дню Усіх Святых
Вечарына Independent Fashion Community, прысвечаная Дню Усіх Святых, адбылася ў Варшаве.

Падчас яе прайшоў тэматычны фэшн паказ, батл візажыстаў, выставы, фаер-шоў і выступы дыджэяў. Кажуць арганізатаркі дызайнер Вольга Кучарэнка і стыліст Ганна Прышывалка:
– Я думаю, што мы справіліся, што ў нас усё атрымалася. Я вельмі ганаруся сваёй партнёркай, я заўсёды ведала, што яна самая крутая. Цяпер я ведаю, што яна самая крутая.
– Я б сказала, што ў межах тых умоў, у якіх мы былі, той рэчаіснасці, то мы насамрэч справіліся. Зразумелая справа, што любое мерапрыемства не без нейкіх там сваіх асаблівасцяў. Але ў цэлым асноўныя моманты, якія мы задумвалі, усё прайшло на ўра.
Падзея адбылася ў клубе „Scena Chmielna”.






Беларускае Радыё Рацыя
