У Варшаве прайшлі акцыі, прысвечаныя трагедыі ў Менскім метро
У Польскай сталіцы прайшлі акцыі, прысвечаныя 11 гадавіне трагедыі ў Менскім метро, а таксама салідарнасці з беларусамі. Кажа адзін з арганізатараў акцыі і ўдзельнікаў моладзевага хаба Антон Жыванаў:
– У Варшаве прайшлі некалькі акцый, прымеркаваных да 10-годдзя з моманту трагедыі 11 красавіка 20011 года, калі ў выніку тэракту загінулі 15 чалавек, а больш за 400 былі параненыя. Акцыя перад пасольствам Беларусі ў Варшаве была арганізаваная моладзевым хабам. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй і абмежаваннямі, яна не была масавай. Людзі арганізоўваліся ў невялікія групы, максімальна па 5 чалавек. Мы заклікалі людзей прыходзіць у розны час з 12.00 да 18.00. Таксама незалежна праходзілі акцыі ў іншых частках горада, напрыклад, перад Палацам культуры і навукі ў Варшаве.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя