У Варшаве прайшлі чытанні гісторый беларускіх рэпрэсаваных



У Варшаве ў межах Тыдня супраць катаванняў прайшлі чытанні гісторый рэпрэсаваных беларусаў, якія прайшлі праз жорсткія катаванні ў месцах зняволення.

Гэтыя гісторыі распавялі палітвязні праваабаронцам „Вясны”, калі апынуліся ў бяспецы. Тэма палітвязняў застаецца адной з самых балючых тэм для беларускай грамадскасці, кажа сябра „Вясны” Дзіяна Пінчук:

Мы хочам, каб іх галасы сталі гучней, бо важна казаць пра катаванні сёння. Як кажуць, катаванні любяць цішыню, таму мы кажам. Нам дапамаглі зрабіць гучней галасы рэпрэсаваных беларусаў і беларусак вядомыя акторы і акторкі Купалаўскага тэатру, напрыклад, Алег Гарбуз, Андрэй Саўчанка, Дар’я Новік, Крысціна Дробыш. Таксама сярод іх быў былы палітзняволены 22-гадовы Канстанцін Шульга.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Паводле Дзіяны Пінчук, такіх гісторый, запісаных „Вясной”, вельмі шмат. І яны ўвойдуць у абвінаваўчыя матэрыялы пад час суду над катамі.

Беларускае Радыё Рацыя