У Варшаве прайшлі імпрэзы з удзелам Маляваныча
МАляксадр Ждановіч (таксама вядомы як Маляваныч) выступіў у Варшаве.

Спачатку зладзіў мерапрыемства для дзяцей (паказаў беларускую батлейку „Цар Ірад”, казкі і гульні). Пасля – запрасіў на творчую сустрэчу дарослых, дзе прагучала паэзія. Да яе таксама далучалася маладая публіка.
Аляксадр Ждановіч распавёў, чаму ён вучыцца ў дзяцей.
– Мне здаецца нам усім ёсць чаму павучыцца ў дзяцей, асабліва ў гэтыя няпростыя часы. Нам трэба захоўваць аптымізм, нам трэба вучыцца жыць тут і зараз, а не ў нейкім мінулым ці невядомым будучым. Дзеці менавіта так жывуць, чаму я паказваю гэту казку Астрыд Ліндгрэн „Пэпі Доўгая Панчоха”, жыццесцвярджальная кніга. Мала хто памятае, што яна была напісаная ў 1942 годзе, у самы разгар страшэннай сусветнай вайны.
Імпрэзы прайшлі ў Музеі Вольнай Беларусі.





Беларускае Радыё Рацыя
