У Варшаве прайшло адкрыццё медыя-хабу для беларускіх журналістаў
У Варшаве прайшло адкрыццё медыя-хабу — прасторы для беларускіх журналістаў. Тут яны могуць працаваць, ладзіць мерапрыемствы і сустрэчы.
Арганізатарам медыя-хабу стаў беларускі «Прэс-клуб».
Упершыню пасля пачатку пандэміі каронавірусу, пераследу кіраўнікоў і супрацоўнікаў «Прэс-клубу» прайшла офлайн-лекцыя філосафа, прафэсара ЭГУ Таццяны Шчытцовай на тэму беларускай рэвалюцыі, незалежных СМІ і іх ролі ў актуальнай інфармацыйнай павестцы.
Кіраўніца міжнародных праектаў «Прэс-клуба» Наталля Белікава распавяла Радыё Свабода, што гэта другі хаб для беларускіх журналістаў на тэрыторыі Польшчы. Першы быў адкрыты ў Беластоку. У планах «Прэс-клубу» таксама — адкрыць хаб для беларускіх журналістаў у Кіеве.