У Варшаве прайшоў Парад роўнасці



Вуліцамі Варшавы прайшоў XV Парад роўнасці. Сёлета акцыя адбывалася пад лозунгам „Роўныя правы – агульная справа”. У Парадзе ў польскай сталіцы прынялі ўдзел прадстаўнікі супольнасці ЛГБТ, ахоўнікаў жывёл і проста зацікаўленыя. Сярод прысутных былі таксама ўкраінцы і расейцы:

Я сюды прыходжу з 2 мэтамі. Першая – нагадаць пра правы мігрантаў, якія жывуць у Польшчы, а другая – падтрымаць маіх сяброў, якія тут ёсць, якія лічаць, што каханне ніякім чынам не звязана з полам і якія хацелі б афіцыйна аформіць свае адносіны.

 – Канешне ж, мы думаем пра людзей з ЛГБТ, правы якіх у Расеі парушаюцца і якім пагражае не толькі дыскрымінацыя ў афіцыйным непрызнанні іх адносінаў, але і дыскрымінацыя ў плане працы – людзей выганяюць з працы, калі даведваюцца пра іх нетрадыцыйную арыентацыю. Таму мы, расейцы, хочам вольнай Расеі для ўсіх.

Усяго ў шэсці прынялі ўдзел каля 20-ці тысяч чалавек. Парад роўнасці ў гэтым годзе прайшоў пад лозунгам «Роўныя правы – агульная справа». Дэвіз сумуе 12 пастулатаў, якія тычацца, сярод іншага, этнічных, рэлігійных і нацыянальных меншасцяў, прадстаўнікоў ЛГБТ ды людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

[Not a valid template]

 Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтаркі