У Варшаве праходзіць фотавыстава партрэтаў беларусаў



Варшаўская школа фатаграфіі Саюза польскіх мастакоў-фатографаў ладзіць выставу-залічэнне для выпускнікоў чарговага года. Сярод прадстаўленых прац быў і набор партрэтаў варшаўскіх беларусаў, выкананы Катажынай Даргель.

Катажына зацікавілася Беларуссю тры гады назад, калі ўпершыню падарожнічала на ўсход ад Бугу: „Але калі тады я нафатаграфавала Палессе і яго жыхароў, то цяпер знайшла ў Варшаве шэраг беларусаў, якія не страцілі сувязі з Радзімай і ўласнай тоеснасці”.

 Войцех Стэрнак, куратар Катажыны Даргель:

Усведамленне таго, што беларускага грамада настолькі шматлікая і настолькі актыўная ў Польшчы, — гэта вельмі пазітыўны досвед для усіх наведнікаў. Цудоўна таксама, што на выставу прыходзяць і самі героі гэтых фотаздымкаў, пабачыўшы іх, можна ўпэўніцца, што гэта не пастановачнае фота.

Кася вельмі хацела зрабіць гэтыя фота аналагавымі, то бок здымкі рабіліся на негатыў. Гэты працэс добры тым, што калі ты маеш на стужцы 36 кадраў, кожны са здымкаў павінен быць прадуманым. У выніку здымкі выйшлі шчырымі і аўтэнтычнымі.

Катажына Даргель, фатограф:

— Я лічу, што людзі, якія выехалі маюць у сабе мноства энергіі і сілы, каб нешта змяніць, і гэтая сіла дае ім надзею на тое, што яны могуць змяніць сваё жыццё. А змяняючы сваё жыццё, яны таксама могуць змяніць тое, што адбываецца ў Беларусі.

Выстава будзе працягвацца ў Галерэі «Obok»ля Замкавай плошчы Варшавы да сярэдзіны кастрычніка. Потым Катажына Даргель плануе перанесці і паказваць калекцыю ў новых месцах. А пакуль яна не прыпыняе працы і працягвае рабіць фотапартрэты актыўных свядомых беларусаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

[Not a valid template]

Станіслаў Раманчук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара