У Варшаве прайшло шэсце салідарнасці
Сотні беларусаў Польшчы, а таксама салідарныя з імі палякі і прадстаўнікі іншых народаў сабраліся ў цэнтры Варшавы на плошчы Дэфілядаў з плакатамі і беларускімі нацыянальнымі сцягамі.
Адсюль і да амбасады Беларусі ў польскай сталіцы прайшліся шэсцем у памяць аб падзеях жніўня 2020 года ў Беларусі. Сярод удзельнікаў шэсця былі беларускія палітыкі, анархісты, музыкі і прадстаўнікі іншых сфер. У тым ліку ў маніфестацыі ўдзельнічаў былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне Уладзімір Астапенка, які пакінуў сваю пасаду ў сувязі з нязгодай з рэпрэсіямі Лукашэнкі супраць палітычных апанентаў.
Цяпер у Беларусі 610 палітвязняў, сярод іх таксама і прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасці. Яны працягваюць трываць катаванні і здзекі ў ізалятарах і турмах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аліны Андрыевіч
