У Варшаве пратэставалі супраць рэпрэсій у Беларусі



Пад амбасадай Беларусі ў Варшаве пратэставалі супраць рэпрэсій і ўзурпацыі ўлады. Дэманстрацыю арганізаваў Беларускі Дом у Варшаве.

У акцыі ўзяло ўдзел каля 250 чалавек.

Удзельнікі пікету патрабавалі правядзення свабодных выбараў і вызвалення палітвязняў.

У пікеце прыняў удзел кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Роберт Бедронь, які выказаў беларусам словы падтрымкі і салідарнасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Варшава