У Варшаве працягваюць пісаць лісты палітвязням
Кожную сераду ў Моладзевым Хабе ў Варшаве збіраюцца беларусы на ініцыятыву «Напішы ліст палітвязню». Ужо другі год беларусы пішуць лісты, хоць адказаў амаль няма.

Кажа мадэратар ініцыятывы Алена Панамарова:
– Мы плануем і надалей пісаць, пакуль усе палітвязні не будуць вольныя. Таму што падтрымка патрэбная людзям, людзі пра гэта ведаюць, дзякуючы таксама журналістам. Нават калі яны не атрымліваюць, яны выходзяць, ведаюць, што людзі ў Варшаве збіраліся і пісалі лісты. І я сама пра гэта кажу – і ў мяне мурашкі. Я думаю, калі мне давялося б сядзець і я не адчувала б ніякай падтрымкі, то гэта было б нашмат цяжэй.
Паводле Алены Панамаровай, напісана больш дзвюх тысяч лістоў. Але зараз не хапае сродкаў. З´явілася магчымасць пераслаць грошы анлайн праз сайт Моладзевага Хабу для ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню». Мадэратары будуць вельмі ўдзячныя за дапамогу ў любым выглядзе. Гэта могуць быць не толькі грошы, але канверты, папера, асадкі.


Беларускае Радыё Рацыя
