У Варшаве прэзентавалі фільм “Шляхам паўстанцаў”
Дакументальны фільм пра паўстанне Кастуся Каліноўскага быў прэзентаваны ў Беларускім Доме ў Варшаве. Прэзентацыю вёў беларускі музыка і акцёр Vinsent, які напісаў саўндтрэк да фільма.
Падчас прэзентацыі Vinsent (Зміцер Папко) адзначыў асаблівую ролю Кастуся Каліноўскага ў нашай гісторыі, таксама падзякаваў экспертам, што ўзялі ўдзел у фільме:
– Кастусь Каліноўскі – гэта перадусім наш агульнанацыянальны сімвал змагання за лепшую будучыню, за заўтрашні дзень, за свабоду народа. Мы вельмі ўдзячныя экспертам, якія былі ў гэтым фільме: Адам Мальдзіс, Уладзімір Арлоў, Алесь Краўцэвіч, Алесь Смалянчук. Падзяка таксама за кансультацыі Сяргею Пелясе, а таксама ўсім, хто спрычыніўся да стварэння гэтай стужкі. Гэты фільм можна паглядзець у інтэрнэце.
Vinsent таксама заклікаў усіх, хто можа, ствараць прадукты, якія могуць узняць наш нацыянальны гонар, а таксама распаўсюджваць іх.
[Not a valid template]
[youtube id=”cL0Okl3ZEW8″]
Беларускае Радыё Рацыя