У Варшаве прэзентавалі кнігу Вітольда Юраша «Deman zza miеdzy»
У Варшаўскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі «Deman zza miеdzy» былога выконваючага абавязкі амбасадара ў Беларусі Вітольда Юраша.
Кніга на польскай мове пра Беларусь і дыктатара Лукашэнку, пра памылкі Захаду адносна Беларусі. Кажа Вітольд Юраш:
– Гэта даволі песімістычная кніга. Але за тое, гэта кніга пра тое, якія памылкі мы здзейснілі. Мы зрабілі даволі сур’ёзныя памылкі. Я нават баюся, што мы як Захад можам выйграць Украіну і Украіна можа выйграць сама сябе. Але можам прайграць Беларусь.
Паводле канцлера Вольнага Беларускага Універсітэту Аляксандра Мілінкевіча, кніга вельмі пазнавальная як для палякаў, так і для беларусаў. Ёсць і добрае пра беларусаў і крытычнае:
– Гэта ўспаміны чалавека, які хоча штосьці канструктыўна параіць, сказаць, пакрытыкаваць Захад. Важна, што такая літаратура з’яўляецца, яна будзе чытацца і яна будзе паляпшаць нашыя адносіны.
Аляксандр Мілінкевіч не згодзен з песімізмам у канцы. Таму што на вачах мы бачым тут у замежжы, як нацыя адраджаецца. А гэта дае шанец на вольную Беларусь. Прысутныя на прэзентацыі маглі набыць кнігу Вітальда Юраша з яго автографам.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя