У Варшаве пройдзе акцыя прысвечаная памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання
15 гадоў таму
Акцыя, прысвечаная памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання, пройдзе ў Варшаве ў нядзелю, 26 лістапада.

«Дэманстрацыя, прысвечаная героям, якія аддалі сваё жыццё за незалежную дэмакратычную Беларусь, і сучасным героям – беларускім палітвязням», – паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook арганізатар акцыі Вячаслаў Сіўчык.
Пачатак акцыі ў 13.30 па адрасе Nowy Swiat, 15. Мерапрыемства ўзгодненае з мясцовымі ўладамі, па маршруце шэсця будзе перакрыты дарожны рух.
