У Варшаве пройдзе акцыя салідарнасці з беларусам Кірылам Сілівончыкам



Акцыя салідарнасці з беларусам Кірылам Сілівончыкам пройдзе ў Варшаве 24 траўня.

Яна адбудзецца ля амбасады Расейскай Федэрацыі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Рух салідарнасці «Разам» і «Еўрамайдан Варшава». Пачатак акцыі – у 14:00.

Пра гэта распавёў лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. «На справу Кірыла Сілівончыка трэба рэагаваць і патрабаваць яго вызвалення, – заявіў палітык. – Парушэнні правоў у сённяшняй Расеі не маюць межаў. Да цяперашняга часу не вядома, за што быў арыштаваны Кірыл Сілівончык. Адзінае, што ведаем, гэта тое, што ён быў абвінавачаны за рэпост чужога паведамлення ў сацыяльнай сетцы. Ён быў арыштаваны яшчэ ўзімку, і пра гэта ніхто не ведаў. Доўгі час Кірыл Сілівончык быў без незалежнага адваката і сувязі з людзьмі. У выніку, на судзе ён пагадзіўся з тымі абвінавачваннямі, якія былі агучаныя следствам.

Нават са слоў крамлёўскай прапагандысткі Кацярыны Кібальчыч, беларус пакараны за тэкст, які вельмі складана юрыдычна назваць прычынай для крымінальнага пераследу.

Беларускае Радыё Рацыя

Сэлфі Кірыла Сілівончыка з ВКонтакте