У Варшаве пройдзе Фестываль беларускага тэатру



„Новы беларускі тэатр. Няма дыму, толькі свечкі на торце”.

„Першы ў Польшчы Фестываль беларускага тэатру адкрыецца ў Варшаве ў нядзелю 26 траўня”, – кажа прадзюсар фестывалю Кшыштаф Ляшчынскі:

– Тэатральная супраца паміж Польшчай і Беларуссю існуе, але гэта аднаразовыя мерапрыемствы, тэатры прыязджаюць да тэатраў. Фестываль беларускага тэатра адбываецца ўпершыню.

„Незалежныя тэатры працуюць у Беларусі шмат гадоў, зараз іх вельмі шмат”, – кажа прадзюсарка незалежных беларускіх тэатраў Марына Дашук:

– Раней мы мелі магчымасць працаваць толькі на дзяржаўных пляцоўках. Не было такіх незалежных прастораў, напрыклад, некалькі гадоў таму „Гарызонт”, які стаіць у цэнтры Менску, аддалі людзям. Там і тэатр і танец. Зараз з’явіліся месца для тых групаў, гэта дае больш магчымасцяў людзям развівацца. 

Фестываль пройдзе ў Тэатральным інстытуце імя Збігнева Рашэўскага, па вуліцы Яздув 1, у Варшаве. Ён працягнецца да пятніцы 31 траўня.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя