У Варшаве пройдзе фотавыстава прысвечаная пацярпелым у Беларусі
Гісторыі тых, хто пацярпелі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, збірае ў Варшаве музыка Анастасія Мацкевіч.
Як вынік — плануецца правядзенне фотавыставы. Але пакуль яшчэ не вызначаны канчатковы фармат і прыблізныя даты, распавяла сама творца:
– Канцэпт выглядае так, што не з’яўляючыся журналістам, я размаўляю з гэтымі асобамі, якія трапілі да Варшавы і якія былі пацярпелыя так ці неяк праз гэтыя падзеі на пачатку жніўня. Праз тое, што я эмпат, вельмі добра адчуваю пачуцці людзей, і я вельмі доўга ў гештальттэрапіі, і вельмі добра слухаю людзей.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Анастасія Мацкевіч звярнула ўвагу на тое, што фіксацыя гісторый — гэта вельмі важны крок для таго, каб даносіць да міжнароднай супольнасці, у тым ліку для грамадзянаў Польшчы, тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя