У Варшаве пройдзе марш супраць нянавісці да ўкраінцаў і беларусаў
Марш стане адказам на нядаўнюю гісторыю, калі жыхары польскай сталіцы прагналі беларусаў з адной са спартовых пляцовак, за што былі затрыманыя, і зараз ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Марш арганізуюць жыхары раёна Грохува, якія „не згодныя з ксенафобскімі паводзінамі” ў адносінах да бежанцаў з дзвюх краін. “Як жыхары Грохувы, мы хочам супрацьстаяць такому стаўленню да нашых суседзяў. Мы хочам, каб яны адчувалі сябе ў бяспецы і ведалі, што мы не прымаем такіх паводзін”, – гаворыцца ў апісанні падзеі ў сацсетках.
Марш адбудзецца 13 верасня ў 18:00. Месца збору – ul. Rozłucka, 2.