У Варшаве пройдзе пікет салідарнасці з палітвязнямі



Пікет, які прымеркаваны да Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, пройдзе ў цэнтры польскай сталіцы на Кракаўскім прадмесці 2 жніўня з 16 да 18 гадзіны, паведаміў дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка:

– Заўтра адбудзецца пікет у абарону палітвязняў Беларусі. Пікет адбудзецца каля сквера Яна Твардоўскага на Кракоўскім прадмесці. У гэтым месцы акурат праходзіць выстава Belarus Press Photo, вельмі шмат людзей звяртае на гэта ўвагу, таму мы вырашылі менавіта на гэтым месцы. Мы будзем распаўсюджваць улёткі, нагадваць палякам, а таксама замежнікам пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.

У межах дзён салідарнасці, якія пачынаюцца 2 жніўня ў польскай сталіцы, таксама пройдзе дыскусія „Беларусь – незамкнутая справа (15 год пасля палітычных знікненняў)”. Таксама адбудуцца канцэрты і прагляды беларускіх фільмаў. Сярод іншага, адбудзецца прагляд фільма „Звычайны прэзідэнт” і сустрэча з яго рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім.

Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня быў абвешчаны міжнароднай праваабарончай супольнасцю 3 гады таму, у дзень арышту старшыні праваабарончага цэнтра „Вясна” Алеся Бяляцкага.

Праграма мерапрыемстваў:

28 ліпеня – 5 жніўня

Фотавыстава „Беларусь Press Photo” (skwer im. ks. Jana Twardowskiego przy Krakowskim Przedmieściu).

2 жніўня 

16.00-18.00

Пікет у абарону палітвязняў у Беларусі (skwer im. ks. Jana Twardowskiego przy Krakowskim Przedmieściu).

18.00-20.00

Паказ фільма „Звычайны прэзідэнт”, спатканне з рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім

Адкрытая дыскусія:

«20 гадоў кіравання прэзідэнта Лукашэнкі. Як пабудаваць грамадзянскую супольнасць у аўтарытарнай дзяржаве? ” (Faktyczny Dom Kultury, ul. Gałczyńskiego 12 (przejście z ul. Nowy Świat przez bramę nr 48)

3 жніўня

12.00-17.00

Беларускіe майстэрні для ўсіх „МАТАНКІ, ЦАЦАНКІ, САЛОМКА” (Klub 1500m2, ul. Solec 18/20)

12.00 – 16.00

Польска-беларуска роспісы на warszawskiej Pradze. Беларускія і польскія мастакі ствараюць графіці на фасадзе дома. Відэа курсавой працы (Klub 1500m2, ul. Solec 18/20).

12.00 – 21.00

Праект DemoLuka. (Projekt DemoLuka. Ksenia Kaniewska /PL i Olia Gorohova /BY (Klub 1500m2 , ul. Solec 18/20).

12.00 – 17.00

Экскурсія па Варшаве шляхам беларускіх слядоў (Klub 1500m2, ul. Solec 18/20)

14.00 – 16.30

Марафон „The Best of Bulba” – паказ беларускіх фільмаў ўзнагароджаных на фестывалі Bulbamovie (Klub 1500m2, ul. Solec 18/20)

17.00 – 19:00

Дэбаты „Культура свабоды, свабода культуры». Размова аб незалежнай культуры ў Беларусі і Польшчы

19.00 – 21.00

Канцэрт беларускай групы RECHА (Klub 1500m2, ul. Solec 18/20)

4 жніўня

12.00 – 16.00

Марафон напісання картак да палітычных зняволеных у Беларусі (Dom Białoruski, ul. Wiejska 13/3)

19.00 – 21.00

Паказ мастацкага фільму «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ» (Kino Praha, ul. Jagiellońska 26)

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя