У Варшаве пройдзе сустрэча кіраўнікоў МУС па ПВК „Вагнер”
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі заявіў, што ў бліжэйшы час адбудзецца сустрэча міністраў унутраных спраў краін Балтыі, прысвечаная, у прыватнасці, дзейнасці наймітаў ПВК „Вагнер”.
„Група Вагнэра, якая апынулася на тэрыторыі Беларусі, уяўляе сабой вельмі сур’ёзную пагрозу як для Польшчы, так і для суседзяў Беларусі, г.зн. краін Балтыі, а таксама для беларускага народа”, – заявіў міністр у эфіры TVP Info.
Каміньскі паведаміў, што найбліжэйшым часам па яго ініцыятыве ў Варшаве адбудзецца сустрэча міністраў унутраных спраў краін Балтыі, на якой будзе сумесна агучана, „якія жорсткія меры прымем у адказ на любыя правакацыі з боку беларускіх і расейскіх уладаў і групы Вагнера”.
Паводле яго слоў, „вагнераўцы” з’яўляюцца „дэмаралізаванай і небяспечнай групай”.
„Гэтыя некалькі тысяч чалавек не будуць служыць інструктарамі, як гаворыць Лукашэнка, яны будуць ажыццяўляць сваю дзейнасць”, – заявіў Каміньскі.
Яму таксама было зададзена пытанне аб затрыманні двух расейцаў, якія распаўсюджвалі ўлёткі з прапагандай ПВК „Вагнер”. „Гэта прыклад вельмі эфектыўнай дзейнасці нашых службаў”, – сказаў міністр, дадаўшы, што ў расейцаў было некалькі тысяч улётак для расклейкі ў польскіх гарадах.
Беларускае Радыё Рацыя