У Варшаве пройдзе сустрэча з Таццянай Новікавай
20 жніўня ў Варшаве адбудзецца сустрэча з праваабаронцай і актывісткай антыядзернага руху ў Беларусі Таццянай Новікавай.
Таццяна Новікава хоча распавесці пра досвед змагання супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі на Гарадзеншчыне. Яна таксама адна з суарганізатараў “Чарнобыльскага шляху” – мерапрыемства, якое кожны год 26 красавіка нагадвае жыхарам Беларусі пра наступствы ядзернай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Таццяна Новікава змагаецца за тое, каб не было ў Беларусі другога Чарнобыля. Сустрэча з ёй адбудзецца сёння, 20 жніўня, у 18 гадзінаў ў Фэмінатэцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота by.belapan.com