У Варшаве пройдзе свята беларускай кухні
Беларускі Дом у Варшаве запрашае ўсіх на мерапрыемства, на якім можна не толькі добра правесці час, але і смачна пад’есці. На свята, якое пройдзе 20 снежня, запрашае арганізатар Зміцер Бародка, гатуючы пры гэтым залацістыя дранікі.
– Сэнс дзён беларускай кухні заключаецца ў тым, каб беларусы прыгатавалі нейкую страву. І гэта не абавязкова павінна быць нейкая старажытная патрава, выкапаная з кніжак пра кухню ВКЛ. Гэта могуць быць сучасныя стравы, якія ўжываюць беларусы зараз, каб прадэманстраваць палякам і іншаземцам, якіх мы запрашаем, што ў нас ёсць свая кухня.
Па просьбе арганізатараў пры сабе неабходна мець: добры настрой і ўсмешку, самы неверагодны плод вашай кулінарнай фантазіі і неймаверны апетыт, а таксама сілы для ўдзелу ў конкурсах. Прызы на конкурсы ў гэтым годзе прадстаўляе галерэя «Ў».
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота belarustoday.by