У Варшаве пройдзе ўжо 11 па ліку канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»



Сёлета асноўнай тэмай канцэрту будзе свабода.

Пад канец кастрычніка ў Варшаве пройдзе ўжо 11 па ліку канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». Сёлета асноўнай тэмай канцэрту будзе свабода.

«Такім чынам 24 кастрычніка палякі і беларусы разам, а можа нават адыходзячы ад нацыянальных падзелаў, проста людзі, грамадзяне, адзінкі ў канкрэтным моманце гісторыі зададуць пытаньне «Навошта і каму патрэбная свабода?» – пішуць арганізатары.

Падчас канцэрту зайграюць менскія гурты Mustelide (экспэрымэнтальная электронная поп-музыка) і Dlina Volny (гурт, які натхняецца савецкасьцю і атмасфэрай Менску). Таксама выступіць гурт з Адэсы Kolir, які сьпявае на ўкраінскай і беларускай мовах, ды варшаўская каманда Rosa Vertov. Чакаецца выступ новага музычнага праекту з Варшавы Damięcka/Łukasiewicz.

Уваход вольны. Месца: клюб «Pogłos», Варшава, вул. Буракоўска 12.клюб «Pogłos», Варшава, вул. Буракоўска 12.

Польскае Радыё