У Варшаве рыхтуецца вялікая акцыя да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі
У Варшаве 21 траўня рыхтуецца вялікая акцыя да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.
Арганізатары акцыі, ад аб´яднання былых палітвязняў да супрацоўнікаў ініцыятывы Bypol, рыхтуюць інсталяцыю сваімі рукамі, кажа блогер «Народны репарцёр» Аляксандр Кабанаў:
-У Варшаве 21 траўня на плошчы Каперніка мы плануем правесці мітынг, дзе будуць выступаць нашыя беларускія палітыкі, польскія палітыкі, актывісты. Пасля мітынга а 15.30 будзе “Ланцуг салідарнасці” – гэта імітацыя плота з калючага дроту каля 100 метраў, дзе будуць замацаваныя партрэты палітвязняў. Каля 2000 партрэтаў.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. У гэты дзень два гады таму памёр у шклоўскай калоніі №17 палітвязень Вітольд Ашурак.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя