У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі прайшоў арт-маркет
Да ўвагі наведвальнікаў былі прадстаўленыя вырабы ў нацыянальным і не толькі стылі. Сярод іх – цішоткі, торбы, аксэсуары, біжутэрыя, лялькі, мыла і іншае.

Галоўным чынам на выставе-кірмашы былі прадстаўленыя творы ўдзельнікаў праекту “Сraft hand lab”.
“Але далучыліся да нас і іншыя рамеснікі”, – распавядае аўтар праекту “Сraft hand lab” Марыя.
– Да нас дадалася дызайнерка, якая рабіла арт-праект яднанне, які таксама быў тут у Вольнай Беларусі. Яна прыйшла са сваімі цішоткамі. Прыняў удзел і другі майстар, які таксама робіць цішоткі. Яны ўжо крыху іншыя. Гэта былі новыя ўдзельнікі, а іншыя былі тыя, якія звычайна прымаюць удзел.
Адметна, што на арт-маркеце гэтым разам можна было набыць рэчы не толькі ў беларускім, але і ўкраінскім стылі.








Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
