У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі прэзентавалі інсталяцыю “1525”



У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі прэзентавалі інсталяцыю “1525”. Назва адлюстроўвае колькасць зняволеных у Беларусі.

Падчас падзеі палітыкі і грамадскія дзеячы, сярод якіх – кіраўнік НАУ Павел Латушка, былыя палітвязні Аляксандр Кабанаў і Алег Кулеша, выступілі з прамовамі. Таксама адбылася экскурсія па выставе.

Як стваралася экспазіцыя, распавёў Аляксандр Кабанаў:

Ініцыятыва была палітзняволеных. Нам дапамагалі і НАУ, АББА, прадпрымальнікі, “Байпол”, былыя каліноўцы, ветэраны палка Каліноўскага. Мы разам у гэтым падвале сабраліся, размаўлялі на разнастайныя тэмы, штосьці ўспаміналі, выбудоўваліся нейкія стасункі, разуменне. І якраз вось у такой працы, калі мы вывешваем партрэты і штосьці расказваем пра гэтых людзей, хтосьці ведае і кажа: “Во, той чалавек, я з ім сустракаўся”. Хтосьці ў лагеры, хтосьці на волі і г.д. Вось гэты момант быў добры дастаткова ў дадзеным кантэксце гэтага слова.

Выстава “1525” будзе працаваць да 8 чэрвеня ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11). Уваход вольны.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя