У Варшаве ўшанавалі памяць Барыса Нямцова
Расейскія і беларускія эмігранты Варшавы ўшанавалі памяць Барыса Нямцова. На Замкавай плошчы адбыўся мітынг памяці расейскага апазіцыйнага палітыка.
Кажа лідар польскай асацыяцыі „За свабодную Расею” Валянціна Чубарава:
– Вельмі трагічны дзень, з іншага боку – гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Гэта фігура, якая безумоўна дапамагае не здавацца. Барыс Ефімавіч быў аптымістам, быў змагаром, хочацца захоўваць гэты яго настрой і памяць пра яго.
Прысутныя патрабавалі міжнароднага следства ў справе забойста апазіцыйнага лідара Барыса Нямцова. Кажа ўдзельніца жалобнай акцыі Катажына Хімяк:
– Мы патрабуем, каб гэта забойства было раскрыта канчаткова. Пакараны толькі выканаўца гэтага злачынства, а замоўцы дагэтуль не знойдзены. Ёсць падазрэнні, што гэта можа быць кіраўніцтва Чачэніі, магчыма сам прэзідэнт Рамзан Кадыраў. На гэта ўказвае факт, што ўсе кілеры паходзілі з Чачэніі і належалі да частак чачэнскага МУС.
У 90-тыя гады Барыс Нямцоў займай высокія дзяржаўныя пасады ў Расейскай Федэрацыі, у тым ліку, быў губернатарам Ніжагародскай вобласці і віцэ прэм’ерам расейскага ўраду.
Нямцоў быў застрэлены каля маскоўскага Крамля ўночы з 27-га на 28-га лютага 2015 года. Палітык неаднаразова выказваўся за незалежнасць і дэмакратызацыю Беларусі.
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава