У Варшаве ўшанавалі памяць першых загінулых на Майдане
У польскай сталіцы каля амбасады Украіны адбылася акцыя ўшанавання памяці першых ахвяраў на Майдане. Мінуў год, як забілі армяніна Сяргея Нігаяна, беларуса Міхала Жызнеўскага, Юрыя Вэрбіцкага і Рамана Сэніка.
Адзін з удзельнікаў акцыі Алег Радзюк, беларускі студэнт, зазначае, што Міхал Жызнеўскі – гэта прыклад для кожнага беларускага хлопца:
– Сабраліся, каб ушанаваць памяць нашага земляка Міхаіла Жызнеўскага. Асабіста для мяне ён з’яўляецца прыкладам. Для яго не былі абыякавымі нашыя беларускія і агульнаеўрапейскія каштоўнасці. У першую чаргу – ягоная вера ў нашую свабоду.
Пад сценамі амбасады былі запалены знічкі, чыталіся малітвы за вечнае спачыванне палеглых, была вытрымана хвіліна цішыні.
[Not a valid template]
Адам Завáльня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара