У Варшаве выступіў забаронены ў Беларусі “Вольны хор”



У Варшаве выступіў забаронены ў Беларусі “Вольны хор”. Канцэрт адбыўся ў рамках Музычных садоў у двары Каралеўскага палаца ў Варшаве. Музыкі ў масках заспявалі гістарычныя гімны беларусаў.

“Вольны Хор” быў вымушаны пакінуць Беларусь, бо стаў адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў. Ён стаў фактарам, які натхняе беларускі народ на барацьбу, на далейшыя пратэсты і салідарнасць, – адзначыла Аліна Эрт-Эбердт, супрацоўніца Каралеўскага палаца.

Варшаўскі канцэрт быў прысвечаны Марыі Калеснікавай, якая адначасова і музыка, і палітык. Яна шмат зрабіла для Беларусі, з верасня мінулага года знаходзіцца пад арыштам.

Беларускае Радыё Рацыя