У Варшаве запускаецца праект “Жаночае лідарства”
У Варшаве запускаецца новы праект “Жаночае лідарства”. Яго мэта – дапамагчы беларускам у іх самарэалізацыі, падтрымаць ініцыятывы, удасканаліць якасці і навыкі кіраўніцтва.
“Навучанне на курсе будзе ладзіцца бясплатна”, – зазначае кіраўнік фонду “Страна для Жизни” Марыя Мароз:
– На гэтым курсе жанчыны атрымаюць розныя веды – ад менеджарскіх, псіхалагічных да таго, як ствараць свае івенты і г.д. Курс разлічаны на паўгода, і ўсяго адзін раз на тыдзень будзе занятак. На гэтым курсе будуць цікавыя спікеры, будзе Ганна Красуліна, будзе цікавы і знакаміты псіхолаг, Вольга Кавалькова будзе чытаць лекцыю. А таксама на гэтым курсе мы з дзяўчатамі прапрацуем элементы стварэння свайго праекта.
Запісацца на курс можна праз спасылку: https://polaris-leader.com/
Дарэчы, па выніках навучання адна з удзельніц атрымае фінансавую дапамогу на рэалізацыю свайго праекта.
Беларускае Радыё Рацыя