У Варшаве завяршыла працу Школа беларускіх кулінараў
У Варшаве завяршыла працу Школа беларускіх кулінараў. Яе выпускнікамі сталі 25 дзяцей і падлеткаў.
Пра канцэпцыю праекту распавядае дырэктарка Беларускага Дому, на базе якога і адбываліся заняткі, Анастасія Кажапенка:
– Мы вырашылі падысці да вывучэння культуры і традыцый Беларусі праз кухню. У нас было каля 10-12 заняткаў, яны былі ў выходныя, калі дзеці свабодныя. Гатаваць разам і вывучаць праз гэта беларускую культуру і кухню. У нас было дзве групы, адна малодшая, а другая старэйшая, падлеткі. Першая група – малодшая, гатавала з дапамогай выкладчыцы Асі Смаляк. Якая ім падказвала, радзіла. Падлеткі ўжо амаль самастойна гатавалі, толькі Ася глядзела, каб усё было добра.
У выпускным прынялі ўдзел як дзеці, так і іх бацькі. Падчас падзеі ладзілася дэгустацыя страў экс-вучняў, кулінарныя гульні, а таксама трансляваліся міні-фільмы пра працу Школы. Усе выпускнікі атрымалі сертыфікаты. А на завяршэнне імпрэзы выступіла сям’я Змітра Бартосіка.
Беларускае Радыё Рацыя