У Варшаве збіраюць подпісы пад петыцыяй непрызнання Лукашэнкі легітымным



Беларускія актывісты ў Варшаве ўжо некалькі тыдняў збіраюць подпісы пад петыцыяй непрызнання Лукашэнкі і яго ўраду легітымнымі.

Яны лічаць, што гэта важны крок для спынення фінансавання рэжыму ад МВФ і еўрапейскага боку, кажа адна з актывістак:

– У жніўні рэжым атрымаў мільярд даляраў, якія пакуль замарожаныя на рахунку, і не зразумела, што з імі адбываецца. У наступным годзе рэжым зможа атрымаць яшчэ тры мільярды даляраў ад таго ж МВФ.

Пад петыцыяй ахвотна падпісваюцца, хаця бываюць і выключэнні. Гавораць людзі:

– Ён не легітымны, ён не выйграў выбары. Ён скраў нашыя галасы, скраў нашую вольнасць. Мы яе вернем.

– Ён самазванец.

– Я жыву ў Беларусі і ведаю, што ён прайграў.

– Не падпісаўся, бо мы ўжо 27 гадоў штосьці там падпісваем, але нічога не мяняецца. Не ў петыцыях сіла. Сіла ў тым, што зрабіў Андрэй Зельцэр.

Подпісы актыўна збіраюцца не толькі ў Варшаве, а і ў іншых гарадах Польшчы, а таксама ў Літве і іншых краінах.

Цалкам матэрыял:

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя