У Варшаве зноў апаганены помнік Касцюшку
Невядомыя чарговы раз учынілі акт вандалізму з варшаўскім помнікам Тадэвушу Касцюшку. Падобная здарэнне адбылося на гэтым тыдні.
Прэсавая сакратарка Ратушы Варшавы Караліна Галэцка паведаміла, што вандалы чорнай фарбай напісалі на пастаменце адзін з лозунгаў пратэстаў у ЗША «Black Lives Matter. Still» (па-бел. «Чорнае жыццё мае значэнне. Яшчэ»):
– Помнік ужо чысцяць. Аднак гэта другі такі інцыдэнт цягам апошняга тыдня. Вядома, аб гэтым здарэнні праінфармаваныя сталічныя паліцыянты, з мэтай вызначэнне выканаўцаў гэтага чыну.
Абедзвюма справамі займаецца сталічная паліцыя, супрацоўнікі праглядаюць запісы з гарадскога відэаназірання.
Стваральнікі надпісу спасылаюцца на апаганьванне мемарыяла-блізнюка Тадэвуша Касцюшкі ў Вашынгтоне. У панядзелак, 1 чэрвеня з нагоды смерці чорнаскурага Джорджа Флойда помнік таксама быў пашкоджаны.
Джордж Флойд загінуў пасля затрымання ў Мінеапалісе 25 траўня. Афіцэр некалькі хвілін прыціскаў каленам яго шыю. Гэта падзея выклікала беспарадкі ў Злучаных Штатах. Дзясяткі тысяч амерыканцаў выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць расізму і жорсткасці паліцыі.
Акцыі супраць расізму таксама праходзяць у іншых краінах свету. У Варшаве каля амерыканскай амбасады падобная акцыя адбылася 6 чэрвеня.
Фота: Darek Golik