У Варшаве зноў гаварылі пра палітвязняў
На гэты раз прайшла панэльная дыскусія „Палітзняволеныя ў Беларусі для беларусаў і беларусак, сусвету, праваабаронцаў і СМІ”. Прысутнічала амаль 50 чалавек. Сярод якіх было шмат былых палітвязняў розных гадоў.
Прысутнічалі два прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета – па сацыяльных пытаннях Марыя Гарбунова і нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Прыехала каардынатарка народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклэйн.
Гаворыць Аліна Коўшык:
– Тэма палітвязняў – гэта наш супольны боль, гэта тэма, з якой мы працуем штодня. Я прыйшла сюды не проста, я палітык, а перадусім як беларуска, як чалавек, які ўсім сэрцам падтрымлівае і робіць усё для вызвалення палітвязняў. Я з’яўляюся апякункай Ігара Аліневіча і сёння прыйшла ў цішотцы з ягонай выявай.
Гаворыць Марыя Гарбунова:
– Практычна няма ўласных рэсурсаў, каб у гэтым накірунку стаць гарантамі, каб дапамога была даступнай і яе было дастаткова.
Пасля дыскусіі ў людзей была магчымасць напісаць пісьмы палітвязням, пагутарыць з прысутнымі былымі палітвязнямі.
Беларускае Радыё Рацыя