У Варшаве з’явілася кальцавая развязка Вольнай Беларусі



Сёння, 14 кастрычніка 2021 года, гарадская рада Варшавы прыняла рашэнне аб наданні адной з кальцавых развязак у раёне Урсынаў назвы Вольнай Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал Цэнтра Беларускай Салідарнасці. Такім чынам улады горада паказалі сваю салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні да справядлівасці і дэмакратыі.

Ініцыятарамі з’яўляення кальцавой развязкі Вольнай Беларусі сталі Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ініцыятыва Вольная Беларусь і рух Polska 2050!

Урачыстае адкрыццё кальцавой развязкі Вольнай Беларусі адбудзецца заўтра, 15 кастрычніка, а 12:30, на скрыжаванні вуліц Południowa Obwodnica Warszawy (al. Legionów Piłsudskiego) i ul. Puławskiej.

У мерапрыемстве возьмуць ўдзел: Валер Кавалеўскі — прадстаўнік офісу Святланы Ціханоўскай, Ханна Гіл-Пёнтек — старшыня польскай парламенцкай групы Polska 2050, Міхал Кабоска — старшыня партыі Polska 2050, Павел Ленарчык — прадстаўнік мясцовага самакіравання раёну Урсынаў і руху Polska 2050, а таксама прадстаўнікі Цэнтра Беларускай Салідарнасці і ініцыятывы Вольная Беларусь. Фінальнай кропкай урачыстасці стане выступ Вольнага Хору.