У Вільні адбудзецца RADA Market



RADA Market адбудзецца літаральна праз тыдзень, 12 жніўня, у Вільні.

Такім чынам будзе адсвяткаваны міжнародны дзень моладзі. Гэта кірмаш беларускіх ініцыятыў і арганізацый, рамеснікаў і рамесніц, – больш падрабязна распавяла камунікацыйная сакратарка Беларускага нацыянальнага моладзевага савета „РАДА” Кацярына Буніна:

Зараз мы думаем, як вырашыць праблему, якая тычыцца таго, што беларускія актывісты і актывісткі не ведаюць, хто чым займаецца. Гэта вельмі зразумелая сітуацыя, бо ўсе працуюць у такім рэжыме цішыні дзеля бяспекі. З гэтым складана і так працаваць. Таму мы вырашылі зрабіць такую імпрэзу, якая называецца RADA Market. Мы рабілі яе яшчэ ў Беларусі ажно чатыры разы, былі ў рэгіёнах, у Берасці, у Гомелі, у Гародні і вось зараз у Вільні.

У межах імпрэзы адбудзецца кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў, аўкцыён у падтрымку палітвязняў з Мікітам Бялевічам, Stand up і музыка і атмасфера ад Stereobeaver і KZV.

Беларускае Радыё Рацыя